З панядзелка 26 красавіка большая частка Італіі пяройдзе ў «жоўтую» зону па сітуацыі з каранавірусам, што азначае паслабленне шэрагу каранцінных абмежаванняў, паведамляе Ansa.

На гэты момант усе рэгіёны краіны ўваходзяць у «чырвоную» або «аранжавую» зоны. З панядзелка 13 рэгіёнаў і дзве аўтаномныя правінцыі пяройдуць у жоўтую зону.

У гэтых рэгіёнах, у тым ліку, часткова адкрыюцца рэстараны і бары — кліентаў будзе дазволена прымаць на адкрытых пляцоўках.

Таксама з пэўнымі абмежаваннямі адкрываюцца кінатэатры, тэатры і музеі.

Аранжавымі застануцца 5 рэгіёнаў, а чырвонай — толькі Сардзінія, дзе і далей неабходна будзе мець важную прычыну для выхаду з хаты, а «другарадныя» крамы застаюцца закрытыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0