За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1276 пацыентаў з COVID-19, выпісаныя 1455, паведамляе Мінздароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 352 950 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 343 557 пацыентаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2493 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.