Два чалавекі загінулі ў ДТЗ у Мінскім раёне.

Аварыя адбылася 24 красавіка каля 20.40 на 20-м км аўтадарогі М3 Мінск — Віцебск, паблізу вёскі Мар'яліва. Кіроўца, жыхар Лагойска, не справіўся з кіраваннем, выехаў на раздзяляльную паласу і ўрэзаўся ў дарожную агароджу.

Ад траўмаў кіроўца і пасажыр загінулі. У аўтамабілі быў яшчэ адзін 30-гадовы пасажыр — ён шпіталізаваны. На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі ДАІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0