МЗС Турцыі асудзіла прызнанне прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам генацыду армян у 1915 годзе, піша Anadolu.

«Анкара ніколі не пазбягала ацэнак сваёй гісторыі. Аднак ні ЗША, ні якая-небудзь іншая краіна, не маюць права павучаць Турцыю па гэтым пытанні. Заклікаем прэзідэнта ЗША выправіць дапушчаную найгрубейшую памылку, не ісці на повадзе ў колаў, якія імкнуцца выкарыстоўваць гістарычныя сцвярджэнні для паглыблення варожасці, і замест гэтага падтрымаць практычныя крокі па забеспячэнні міру ў рэгіёне».

У заяве падкрэсліваецца, што выказванні Байдэна не маюць пад сабой ніякіх навуковых і законных падстаў і далёкія ад гістарычных рэалій.

«Прэзідэнт ЗША не мае ні прававых, ні маральных паўнамоцтваў выносіць рашэнні па гістарычных пытаннях. Заява Джо Байдэна не мае ніякай значнасці», — гаворыцца ў заяве.

У суботу прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прызнаў масавыя забойствы армян у Асманскай імперыі генацыдам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0