Па яго словах, спачатку змоўнікі планавалі ліквідацыю падчас параду на 9 Мая, але яны адмовіліся ад гэтай ідэі як нерэальнай.

Затым разглядаўся напад на прэзідэнцкі картэж. Для гэтага мяцежнікамі нібыта былі закуплены і прывезены ў Беларусь гранатамёты. «Аднак ажыццявіць такі сцэнар у іх бы таксама не атрымалася: у мэтах бяспекі аўтамабілі ў картэжы перасоўваюцца на вялікай хуткасці, і верагоднасць патрапіць у іх вельмі малая», — піша БелТА.

Па трэцім сцэнары, узброеныя людзі павінны былі напасці на загарадную рэзідэнцыю Лукашэнка. На знішчэнне рэзідэнцыі разам з Лукашэнкам прызначалася $10 млн, а на снайпера — $1 млн. «Гэта мы бачылі даўно ўжо. Вы думаеце, мы гэтую аперацыю ў Маскве правялі з бухты-барахты? Мы за імі сачылі, яны павінны былі прыехаць у Мінск і правесці гэтую аперацыю. Але як толькі выйшаў гэты фільм, яны прыціснулі вушы: «Не, у Мінск не паедзем. Куды? У Маскву». Мы кантралявалі іх кожны крок», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0