Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падчас тэлефонных перамоў з турэцкім лідарам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам заявіў, што мае намер прызнаць генацыд армян у Асманскай імперыі ў пачатку XX стагоддзя, паведаміў Bloomberg.

Аб сваім рашэнні Байдэн можа абвясціць 24 красавіка, у Дзень памяці ахвяр генацыду армян. Ён стане першым за апошнія 40 гадоў прэзідэнтам ЗША, які публічна прызнае факт генацыду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0