Праваабаронцы падзяліліся з «Нашай Нівай» аўдыязапісам суда над хлопцам. 

Спачатку выслухалі сведку-сілавіка. Ён распавёў:

«Быў на службе. На праспекце Любімава выявілі вялікую групу — больш за 10-15 чалавек. Неслі бел-чырвона-белыя сцягі. Выкрыквалі лозунгі. Мы прадставіліся, паведамілі, што міліцыя. Мною быў затрыманы гэты грамадзянін. Грамадзянін пачаў вырывацца, паводзіў сябе агрэсіўна, адмаўляўся прайсці ў службовы аўтамабіль».

Суддзя пацікавіўся, ці ёсць у Сяргея Міронава пытанні да сведкі.

«Па-першае, колькі чалавек праходзіць па справе, акрамя мяне? Там было 50-100 чалавек, а сведка кажа, што 10-15», — сказаў Міронаў.

«Не тлумачэнні, а пытанні да сведкі ёсць?» — удакладніў суддзя.

«Пытанні да сведкі…— паразмысліў Сяргей. — Можа, вы мяне з кімсьці пераблыталі?»

«Не, я ўпэўнены», — адказаў сведка.

«Яшчэ пытанні ёсць?» — спытаў суддзя.

«Не», — сказаў Міронаў і засмяяўся.

«Штосьці хочаце дадаць?» — удакладніў суддзя.

«Не», — адказаў Міронаў.

На гэтым суд скончыўся. 

Суддзя выйшаў для вынясення прысуду.

Вырак: 25 сутак за масавае мерапрыемства і 10 сутак за непадпарадкаванне. Агулам — 30 сутак арышту праз складанне пакаранняў.

Справу маці адправілі на дапрацоўку.

Сілавікі разагналі дваровы марш у Малінаўцы. За дзень затрымана больш за 30 чалавек

Чытайце пра Сяргея и яго маму:

Аўтар «Хлопатнага дзельца» выйшаў з турмы і даў першае інтэрв'ю — працягвае адпальваць ВІДЭА

Аўтар «Хлопатнага дзельца» выйшаў з турмы і даў першае інтэрв'ю — працягвае адпальваць ВІДЭА

Мама Сяргея «Хлопотное дельце» выйшла на волю пасля 15 сутак і распавяла пра сябе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0