Па звестках паліцыі, мужчына не прыходзіў на працу ў бальніцу ў італьянскім горадзе Катандзара з 2005 года. Аднак на працягу гэтага часу яму выплачваўся штомесячны заробак. За 15 гадоў сума дасягнула 538 тысяч еўра.
Цяпер мужчыну 67 гадоў, і яго абвінавачваюць у злоўжыванні службовым становішчам, падробцы дакументаў і вымаганні, паведамляе BBC.
Як выявілася, у 2005 годзе мужчына пагражаў дырэктарцы бальніцы і тым самым не даваў ёй падпісаць дысцыплінарны пратакол за прагулы. Затым дырэктарка пайшла на пенсію, мужчына працягваў прапускаць працу, а яго прысутнасць больш ніхто не правяраў.
Яшчэ 6 супрацоўнікаў бальніцы знаходзяцца пад следствам, бо падазраюцца ў дачыненні да гэтай справы.