Скрыншот Reform.by

Скрыншот Reform.by

Уладзіміру Янукевічу прынеслі позву ў рэдакцыю 19 красавіка. Па якой справе, там не было пазначана. У міліцыі высветлілася, што падставай прэтэнзій стала інтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай, апублікаванае ў нумары газеты 14 красавіка і размешчанае на сайце выдання.

У сувязі з гэтым міліцыя склала два адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне заканадаўства аб СМІ па ч. 4 і ч. 5 арт. 23.5 КаАП — на юрыдычную асобу ТАА «Выдавецкі дом «Інтэкс-прэс» (Уладзімір Янукевіч з'яўляецца дырэктарам гэтага прадпрыемства) і на ІП Янукевіч, які валодае сайтам inteх-press.by.

Больш за тое, Уладзімір Янукевіч даведаўся, што праводзіцца праверка і вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы па арт. 361 КК РБ («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»).

Аўтара артыкула Людмілу Сцяцко таксама выклікалі 23 красавіка ў ГУУС у якасці сведкі. Па якой справе ў позве, што міліцыянты перадалі праз галоўнага рэдактара, не пазначана. Вусна міліцыянты гэта таксама не растлумачылі.

15 красавіка дырэктар Выдавецкага дома «Інтэкс-прэс», галоўны рэдактар газеты Intex-press Уладзімір Янукевіч ужо атрымаў за інтэрв'ю з Ціханоўскай папярэджанне Баранавіцкай міжраённай пракуратуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0