Падрабязна тлумачым, як падпісацца на нашыя выданні анлайн. 

1. Заходзім на сайт «Белпошты», на галоўнай старонцы націскаем акенца «Аформіць падпіску». 

2. Далей шукаем патрэбнае выданне. Можна адшукаць па назве (увага: літару «і» набярыце абавязкова лацінскай раскладкай, інакш «Наша гісторыя» не знойдзецца — і гэта, як вы разумееце, не мы так пісалі), а можна па падпісным індэксе: 

  • «Наша гісторыя» — 00469 
  • «Асцярожна: дзеці!» — 75080
  • «Дуду» — 75081 

3. Націскаеце на выяву — вас перанакіроўвае на старонку падпіскі. Тут ужо націскайце на крыжык у радку «Дадаць індэкс падпіскі». 

4. Выбіраеце ўкладку «Фізічным асобам», націскаеце на поле з падпісной цаной, пад ім з'яўляецца табліца з месяцамі падпіскі, каб абраць месяц — націсніце на яго. Далей абірайце — «Дадаць у кошык».

Звычайна падпіска на наступны месяц заканчваецца за 5—6 дзён да канца месяца, то-бок падпіска на чэрвень ідзе да 26 мая. 

5. З'явіцца паведамленне: «Паспяхова дададзена ў кошык!». Пераходзім да афармлення замовы — націскайце кнопку «Перайсці» ў ніжнім куце. 

6. На наступнай старонцы ціснем «Аформіць». 

7. Далей сістэма прапануе вам увайсці ў асабісты кабінет (калі вы афармляеце падпіску анлайн не ўпершыню, трэба ўвесці нумар тэлефона і пароль) або зарэгістравацца. 

Так выглядае старонка рэгістрацыі: 

Пасля рэгістрацыі, вам на тэлефон прыйдзе 4-значны нумар, увядзіце яго ў акенцы: 

8. Ваш заказ захаваўся ў асабістым кабінеце ў раздзеле «Інтэрнэт-падпіска». Націскаеце на поле заказу — з'яўляецца старонка афармлення. У першым радку выбірайце опцыю «Дастаўка паштовых адпраўленняў», далей імя і прозвішча атрымальніка.

Адрас пачынайце ўводзіць з індэкса: сістэма аўтаматычна прапануе горад і спіс вуліц, якія адносяцца да вашага паштовага аддзялення, праўда, сама сістэма рускамоўная, улічыце гэта. Далей уручную ўводзьце нумар дома і кватэры — і захоўвайце. 

9. На наступнай старонцы правярайце адрас, калі ўсё слушна, давайце згоду на Дагавор аферты і пераходзьце да аплаты. Увёўшы звесткі з карткі, ціснеце «Аплаціць» — і замова зробленая. 

Прыемнага чытання!

Квітанцыя аб падпісцы будзе захоўвацца ў вашым асабістым кабінеце.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з падпіскай, тэлефануйце: (29) 707-73-29 (МТС) Таксама звяртайцеся на e-mail: nn@nn.by (з пазнакай «Падпіска»).

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?