Фота Яўгена Сасюры

Фота Яўгена Сасюры

Графіці зроблена ў межах праекта, які рэалізуецца Мёрскім райвыканкамам, грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы ЕС.

Эскіз графіці стварыў стрыт-артар Алесь Kontra, а распісаў сцяну яго калега Яўген Сасюра.

— Каб распрацаваць канцэпцыю графіці, я пачаў шукаць матэрыялы па гісторыі Дзісеншчыны, — расказаў Алесь. — Было шмат ідэй, але самай выдатнай падалася канцэпцыя ўвекавечыць Драздовіча, які пачаў навучанне менавіта ў Дзісенскай гімназіі і ступіў тут на мастацкі шлях, робячы замалёўкі мясцовых краявідаў. Язэп Драздовіч шмат падарожнічаў, але часта вяртаўся сюды. Ён тут не толькі маляваў графічныя пейзажы з натуры, але і запісваў для слоўнікаў народную лексіку краю, фальклор, склаў зборнік «Песні Дзісеншчыны». На эскіз я дадаў некалькі нябесных аб’ектаў з базавай астраноміі — навукі, якая паўплывала на Драздовіча. Пейзаж на эскізе — рукі Драздовіча, гэта яго родны засценак Пунькі, дзе ён нарадзіўся і жыў у маленстве.

Фота Яўгена Сасюры

Фота Яўгена Сасюры

Ідэя і малюнак вельмі спадабаліся мясцовым жыхарам. Падчас роспісу сцяны многія падыходзілі да Яўгена і дзякавалі.

— Паколькі подпіс я зрабіў у самым канцы, мінакі часта пыталіся, каго гэта я малюю, — расказаў Яўгер Сасюра. — Большасць не ведалі, хто такі Драздовіч. Але некалькі чалавек яго пазналі. Адна бабуля нават расказвала, што бачыла ў дзяцінстве, як ён распісваў нейкія тканіны, і падрабязна апісвала, як ён выглядаў.

Яўген Баран, старшыня Дзісенскага гарадскога выканаўчага камітэта, адзначыў, што стварэнне мурала — знакавая падзея для Дзісны.

— Гэта першае графіці такога кшталту ў нашым горадзе, і мы ўпэўненыя, што яно прывабіць турыстаў, — кажа ён. — Сімвалічна і невыпадкова, што акурат побач з графіці знаходзіцца будынак былой вучэльні, у якой чатыры класы скончыў Язэп Драздовіч.

Гэта не адзінае графіці ў Мёрскім раёне, створанае ў межах праекта. Язэп Драздовіч вядомы сваімі дыванамі-маляванкамі, і ў мінулым годзе ў Мёрах Алесь Kontra намаляваў такі стылізаваны дыван, на якім можна пабачыць 10 славутасцяў раёна. А ў вёсцы Пераброддзе ён распісаў краму фірмовым патэрнам Мёршчыны, а будынак былой такарнай піларамы — прыродна-бытавым сюжэтам у стылі падвойнага ткацтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?