«Мы бачылі паведамленні ў дзяржаўных СМІ Расіі аб меркаванай змове супраць Аляксандра Лукашэнкі, а таксама яго непасрэдныя сцвярджэнні аб гэтым у СМІ. Любая здагадка аб тым, што ўрад ЗША стаяў за гэтым ці быў уцягнуты ў спробу забойства Лукашэнкі, з'яўляецца абсалютна ілжывай», — адзначыў ён.

Каментуючы затрыманне ў сувязі з датычнасцю да планаванага замаху на Лукашэнку адваката Юрыя Зянковіча, які мае падвойнае грамадзянства ЗША і Беларусі, прадстаўнік амерыканскага замежнапалітычнага ведамства заявіў, што Вашынгтон гатовы аказаць свайму грамадзяніну консульскую дапамогу. «Мы бачылі паведамленні пра затрыманага ў Мінску грамадзяніна ЗША. Заўсёды, калі за мяжой затрымліваюць грамадзяніна ЗША, мы гатовыя даць усе неабходныя консульскія паслугі», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0