Пра гэта заявіў у суботу ўвечары журналістам віцэ-прэм'ер і кіраўнік Мінпрамгандлю краіны Карэл Гаўлічак, піша ТАСС.

«Падзеі, якія адбываюцца [устанаўленне датычнасці РФ да выбухаў], вядома ж, могуць паўплываць на тэндар, — сказаў ён. — Паступіла вельмі сур'ёзная інфармацыя. Любое падобнае дзеянне, калі яно будзе пацверджана, дакладна пацягне за сабой наступствы».

Чэхія вышле 18 расійскіх дыпламатаў і абвясціла ў вышук Пятрова і Башырава. Падазраюць іх датычнасць да выбухаў у 2014-м

29 сакавіка ўрад Чэхіі па прапанове Мінпрамгандлю ўключыла ў лік прэтэндэнтаў на ўдзел у тэндары расійскую дзяржкарпарацыю «Расатам», амерыкана-канадскую кампанію Westinghouse, французскую EDF і паўднёвакарэйскую KHNP.

Кошт кантракту ацэньваецца ў 162 млрд крон (прыкладна €6 млрд).

Пабудова энергаблока павінна пачацца не пазней за 2029 год, а яго ўвод у выпрабавальны рэжым чэшскія ўлады намецілі на 2036 год. Ён заменіць на АЭС адзін з чатырох дзеючых блокаў, якія былі збудаваныя ў 1985—1987 гадах. Станцыя забяспечвае 20% энергаспажывання ў Чэхіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0