prime.ru

Пра гэта распавяла журналістам дырэктарка дэпартамента нацыянальнай плацежнай сістэмы Банка Расіі Ала Бакіна падчас прэзентацыі Стратэгіі развіцця Нацыянальнай плацежнай сістэмы да 2023 года, піша РБК.

Паводле яе слоў, да канца 2022 года таксама запланавана ўкараненне па гэтым кірунку пераводаў з карты на карту.

Такім чынам першай замежнай краінай, у якую расейцы змогуць адпраўляць пераводы праз сістэму хуткіх плацяжоў, можа стаць Беларусь. Да плацежнай сістэмы ЦБ таксама плануецца забяспечыць доступ для банкаў з ЕАЭС.

Банк Расіі запусціў СХП у пачатку 2019 года. Яна дазваляе пераводзіць грошы па нумары тэлефона паміж рахункамі розных банкаў. Па патрабаванні ЦБ крэдытныя арганізацыі не спаганяюць са сваіх кліентаў камісію за такія пераводы пры ўмове, што месячны аб'ём аперацый не перавышае 100 тысяч расійскіх рублёў (гэта каля 3500 беларускіх).