Фота БелТА
Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў правялі ў аўторак у Баку нефармальную сустрэчу, якая працягвалася каля пяці гадзін і завяршылася апоўначы па мясцовым часе, паведамляюць інфармагенцтвы.
Не ўдакладняецца, якія пытанні абмяркоўвалі. Раней прэс-служба Лукашэнкі паведаміла, што разгледзяць «асноўныя напрамкі беларуска-азербайджанскіх адносін і стратэгічныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва».
14 красавіка Лукашэнка і Аліеў правядуць афіцыйныя перамовы.