Пра гэта паведаміў страйкам «Гродна Азота», які атрымаў ліст ад нямецкай кампаніі, піша «Радыё Свабода».

Надалей Helm AG будзе ацэньваць магчымасць супрацоўніцтва з гэтым гарадзенскім прадпрыемствам толькі пасля праверкі ўмоваў аховы працы на «Гродна Азоце», гаворыцца ў лісце.

Паводле страйкама, Helm AG купляў 10% гадавога абʼёму прадукцыі «Гродна Азота».

Напярэдадні каманда Святланы Ціханоўскай сумесна з актывам страйкама, а таксама з беларускімі дыяспарамі накіравала кампаніі Helm AG ліст.

У лісце былі расказаныя канкрэтныя прыклады рэпрэсій на «Гродна Азоце» і названы імёны больш як 40 работнікаў, якіх арыштоўвалі ці штрафавалі за іх пратэст. Таксама ў лісце тлумачылася, як кіраўніцтва завода парушае правы працоўных на страйк, цісне на супрацоўнікаў і прымушае да працы. Ад каманды Ціханоўскай ліст падпісаў Валерый Кавалеўскі.

Сямейная кампанія Helm AG мае звыш за 100 філіялаў і прадстаўніцтваў у больш чым 30 краінах свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0