Фота чытачоў gorod214.by.

Фота чытачоў gorod214.by.

У Спаскім гарадку Полацка трое дзяцей 7-8 гадоў знайшлі супрацьтанкавую міну. Як яны сказалі, за жылым домам па вуліцы Камарова. Гулялі ёй у футбол і прынеслі да пад'езда на лаўку. Жыхары выклікалі міліцыю. Міна аказалася без узрывальніка. Але ўвесь пад'езд эвакуіравалі, ачапілі тэрыторыю.

Небяспечную знаходку забралі сапёры вайсковай часці 5530. Іх выклікалі работнікі МНС, якія дзяжурылі на месцы здарэння да іх прыбыцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0