За суткі ў краіне зарэгістравалі 1175 пацыентаў з COVID-19, выпісаўшы за той жа час 1379, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

За ўвесь час распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі ў краіне зафіксавалі 336 038 чалавек са станоўчым тэстам, а ачунялі ўжо 326 487 пацыентаў з раней пацверджаным дыягназам COVID-19. Памерлі 2354 інфіцыраваных, у тым ліку 10 за суткі. За 24 гадзіны спецыялісты выканалі 18 537 тэстаў. Усяго іх у Беларусі да 11 красавіка зроблена 5 553 937.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0