За сцяг на акне ў Калодзішчах на 15 сутак асудзілі 72-гадовую жанчыну, а яе нявестку аштрафавалі на 870 рублёў, паведамляюць праваабаронцы.

Сёння ў судзе Мінскага раёна разглядалі справу 72-гадовага ветэрана працы Ларысы Сысоевай.

Па матэрыялах справы, пры аб'ездзе раёна начальнік Бараўлянскага РАУСа 7 красавіка ў акне прыватнага дома ў Калодзішчах заўважыў БЧБ-сцяг. Ён выклікаў мясцовага ўчастковага. Яны зрабілі фота сцяга на акне, а потым затрымалі жанчыну і яе нявестку Вольгу, якая жыве ў доме насупраць, дзе таксама вісеў сцяг. На жанчын склалі пратаколы за несанкцыянаваныя пікетаванні.

Нявестку вызвалі ўвечары, бо ў яе непаўналетнія дзеці, а 72-гадовую Ларысу змясцілі да суда ў ІЧУ Мінскага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0