31 сакавіка каля 3 гадзіны ночы ў адным з забаўляльных клубаў Магілёва спрацавала трывожная кнопка, паведамляе Дэпартамент аховы.
На месца выкліку прыбылі супрацоўнікі Ленінскага аддзела аховы, якія высветлілі, што мужчына, выйграўшы буйную суму грошай, паспадзяваўся на поспех і вырашыў павялічыць свой выйгрыш. Але ён прайграў усю суму, што не спадабалася магілёўцу, і ён пачаў разбураць гульнявыя аўтаматы. На заўвагі персаналу ён не звяртаў ніякай увагі.
Магілёвец быў затрыманы і дастаўлены ў РАУС для далейшых разбораў. Як высветлілася, 25-гадовы мясцовы жыхар быў п'яны.
0
0
0
0
0
0