СТБ

СТБ

Пра гэта журналістам распавёў генеральны пракурор Андрэй Швед. Сюжэт быў паказаны ў эфіры «Беларусь 1» вечарам у пятніцу, пишет Tut.by.

Ён растлумачыў, што цяпер Крымінальны кодэкс прадугледжвае адказнасць толькі за арганізацыю і кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем.

— У выпадку прыняцця новага закона крымінальная адказнасць будзе наступаць за любую іншую форму ўдзелу ў экстрэмісцкай арганізацыі, што вельмі важна. Гэта і вярбоўка, гэта і навучанне, і прапаганда, і ўсё, што звязана з той ці іншай экстрэмісцкай арганізацыяй.

Швед асабліва звярнуў увагу, што любое садзейнічанне арганізацыі, «якая будзе прызнана экстрэмісцкай», у тым ліку і фінансавае, цягне за сабой у тым ліку і крымінальную адказнасць.

Справы аб экстрэмісцкіх арганізацыях будуць разглядаць у судах па паскоранай праграме — максімум за месяц.

Швед заявіў, што пры гэтым кожны канкрэтны выпадак будзе разглядацца індывідуальна.

Не будзе такога, што сам факт — чалавек выйшаў, штосьці там сказаў, і гэта ўжо такая адказнасць або такая — не. Будзе ісці разбіральніцтва. Пры неабходнасці будуць праводзіцца экспертызы, прыцягвацца спецыялісты, навукоўцы, і ў сукупнасці будзе давацца ацэнка, што гэта — адміністрацыйнае правапарушэнне, крымінальнае злачынства. Калі крымінальная — ці звязана яно з экстрэмізмам, у якой форме. Якая сімволіка, атрыбутыка выкарыстоўвалася, элементы гэтай сімволікі. І ў сукупнасці будзе давацца ацэнка.

У законе, па яго словах, дадзена новае вызначэнне экстрэмісцкім матэрыялам — «гэта будзе не толькі інфармацыйная прадукцыя, але і сімволіка, і атрыбутыка, прызначаныя для ажыццяўлення экстрэмізму і яго прапаганды».

Па словах генпракурора, каментарам у інтэрнэце, «якія «абражаюць, наносяць шкоду суверэнітэту, заклікаюць да гвалтоўных дзеянняў, ставяць пад сумнеў асноўныя асновы грамадства», таксама будуць даваць прававую ацэнку ў тым ліку па артыкулах, звязаных з процідзеяннем экстрэмізму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0