«У Грузіі небяспечна для расійскіх грамадзян. Туды проста небяспечна ездзіць, і гэта расейцы павінны дакладна разумець», — сказаў Пяскоў.

Гаворка ідзе пра падзеі ў Тбілісі ў сераду ўвечары. Познер прыехаў у сталіцу Грузіі, каб адзначыць свой дзень нараджэння: 1 красавіка яму споўнілася 87 гадоў.

Каля гасцініцы, дзе спыніліся журналіст і яго госці, пачалася акцыя пратэсту. Як паведамляе «Грузія Анлайн», мітынгоўцы закідалі будынак яйкамі, акрамя таго, ім удалося абясточыць будынак гасцініцы. Падставай для незадаволенасці пратэстоўцаў стала пазіцыя Познера па сітуацыі ў Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Акрамя таго, маніфестанты паскардзіліся ў інспекцыю працы на тое, што Познер з гасцямі зладзіў у гасцініцы вячэру ў парушэнне дзеючай у Грузіі з 21:00 каменданцкай гадзіны. Рэстарацыі выпісалі штраф у памеры 10 тыс. лары (7600 беларускіх). Познер і частка запрошаных на ўрачыстасць гасцей таксама былі аштрафаваныя.

Журналіст і яго госці пад аховай паліцыі выйшлі з будынка, селі ў аўтобус і адправіліся ў аэрапорт, а затым пакінулі Грузію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0