Зборная Беларусі разгромна саступіла рэзервістам Бельгіі — 0:8. Гэта антырэкорд
У матчы адборачнага турніру чэмпіянату свету па футболе зборная Беларусі разгромна прайграла ў гасцях Бельгіі — 0:8.
lesoir.be
Гэта антырэкорд для беларускай каманды. Ранейшая самая буйная параза была 0:5 ад Аўстрыі 18 гадоў таму.
Наступныя тры гульні — у пачатку верасня: супраць Чэхіі (у гасцях), Уэльса і Бельгіі (дома). У першым матчы адбору Беларусь дома перамагла Эстонію 4:2. Праўда, там з Таліна прыехаў другі склад.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ