Лукашэнка 30 сакавіка падпісаў указ №128 «Аб прымяненні спецыяльных мер».

Дакумент прыняты «ў мэтах забеспячэння бяспекі і абароны нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь».

Указам прадугледжваецца ўвядзенне забароны на ўвоз у краіну асобных катэгорый тавараў, а таксама на імпарт работ (паслуг), што выконваюцца юрыдычнымі і фізічнымі асобамі дзяржаў, якія прынялі санкцыі ў дачыненні да беларускіх юрыдычных або фізічных асоб.

Канкрэтны пералік будзе ўстаноўлены Саветам Міністраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0