Лаўрэатам стаў доктар гістарычных навук Сяргей Абламейка за кнігу «Каліноўскі і палітычнае нараджэнне Беларусі».

Кніга выйшла ў серыі «Бібліятэка Свабоды». 31 сакавіка а 19.00 пройдзе анлайн-уручэнне прэміі, падчас якой Сяргей Абламейка прачытае лекцыю паводле сваёй кнігі.

У кнізе Абламейка па-новаму паглядзеў на ролю і значэнне кіраўніка вызвольнага паўстання 1863-64 гадоў. «Азначэнне «герой» неадпаведнае постаці Кастуся Каліноўскага, яно недакладна вызначае ролю гэтага чалавека ў беларускай гісторыі. Герояў беларусы маюць шмат, а Каліноўскі ў нас адзін», — кажа аўтар. І ў дваццаці пяці гісторыка-філасофскіх эсэ пераканаўча даводзіць, што Каліноўскі — гэта бацька новай беларускай дзяржаўнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0