Беларуская грамада ў Санкт-Пецягбургу з дня ў дзень некалькі месяцаў запар ладзіла пікеты ў падтрымку беларусаў

Беларуская грамада ў Санкт-Пецягбургу з дня ў дзень некалькі месяцаў запар ладзіла пікеты ў падтрымку беларусаў

У Санкт-Пецярбургу паліцыя затрымала грамадзяніна Беларусі Паўла Штанько адразу пасля заканчэння тэрміну яго арышту, паведамляе «Новая газета». 

Мужчыну павезлі ў пастарунак, каб скласці пратакол за парушэнне рэжыму знаходжання ў Расіі. Паўла затрымалі, калі ён выйшаў са спецпрыёмніка пасля пяці сутак арышту за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства, удакладняюць праваабаронцы.

У нядзелю ў Санкт-Пецярбургу паліцыя таксама затрымала арыштаваную раней грамадзянку Беларусі Жанну Галееву —дзяўчына павінна была выйсці са спецпрыёмніка 28 сакавіка ў 11: 40, але да заканчэння тэрміну яе арышту па актывістку зноў прыйшлі сілавікі.

На Галееву склалі яшчэ адзін пратакол па ч. 2 ст. 20 КаАП РФ — арганізацыя або правядзенне публічнага мерапрыемства без апавяшчэння. Паводле звестак паліцыі, 27 лютага Галеева правяла пікет на Лігаўскім праспекце — акцыя была накіраваная супраць супрацоўніцтва нарвежскай кампаніі Yara з вытворцам мінеральных угнаенняў «Беларуськаліем».

Першы раз суд арыштаваў Паўла Штанько і Жанну Галееву 25 сакавіка. Разам з імі таксама былі арыштаваныя грамадзяне Беларусі Ягор Мякіннікаў, Юлія Штанько і Уладзімір Драгун. Усіх пяцярых прызналі вінаватымі ў парушэнні вызначанага парадку арганізацыі альбо правядзення мітынгу з-за здымкі відэа ў студзені.

На запісе актывісты спяваюць песню, а паміж куплетамі адна актывістка прамаўляе ў падтрымку грамадзян Беларусі і кажа: «Свабоду Навальнаму!»

Некалькі тысяч беларусаў Піцера рознымі спосабамі падтрымлівалі пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў, насілля і беззаконня ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0