Фота Віктара Драчова, ТАСС

Фота Віктара Драчова, ТАСС

Карэспандэнт зазначыў, што ў СМІ апошнім часам з рознай ступенню сур'ёзнасці і частаты падымаецца тэма зліцця дзвюх дзяржаў.

— Вось вы казалі па роўмінгу, вы дакладна сказалі, што гэта нашы парламентарыі паставілі так пытанне. А хто аб зліцці ставіць пытанне? Я такой катэгорыі не чую, не бачу і не ведаю. Надуманая рэч, разумееце.

— То-бок на афіцыйным узроўні гэта ніяк не абмяркоўваецца?

— Не, [пытанне] ніколі не ставіцца. Прынамсі, такой задачы не ставіцца. Калі б стаяла, то мы б ужо працавалі над гэтым. Вось вы самі кажаце: «Ходзяць чуткі». А чаго мы будзем абмяркоўваць чуткі?

— Але проста гэта гучыць часам як рэальная асцярога. Напрыклад, беларускі бок неаднаразова падкрэсліваў, што такога не будзе…

— Гэтых засцярог ні на мой адрас, ні на адрас нашых структур ніколі не гучала і прапаноў па зліцці не гучала. Калі б былі гэтыя прапановы, яны былі б сфармаваныя на досыць аўтарытэтным узроўні, і мы б над гэтым працавалі, — рэзюмаваў Рапота.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0