Кабінет міністраў Украіны прыняў пастанову, згодна з якой абавязковай умовай для ўезду ў краіну замежнікаў з'яўляецца наяўнасць адмоўнага ПЦР-тэсту на каранавірус, паведамляе Tut.by са спасылкай на Дзяржпагранслужбу Украіны.

Патрабаванне аб прадастаўленні негатыўнага ПЦР-тэсту на COVID-19 будзе выстаўляцца ўсім замежнікам незалежна ад таго, з якой краіны яны прыбылі і якая там сітуацыя з пашырэннем каранавіруса. Раней Беларусь была ў «зялёнай зоне» і беларусам можна было ўязджаць ва Украіну без ПЦР-тэсту і самаізалявацца на 14 дзён.

Таксама для ўезду ва Украіну неабходны страхавы поліс, які пакрывае вытраты на лячэнне COVID-19, выдадзены ўкраінскай страхавой кампаніяй або замежнай страхавой кампаніяй, якая мае прадстаўніцтва ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0