Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

Па словах кітайскіх чыноўнікаў, гэты крок выкліканы праверкай бяспекі электрамабіляў, бо камеры Tesla могуць пастаянна запісваць выявы навакольнага асяроддзя, а чуйнікі атрымліваць звесткі, дзе і як выкарыстоўваецца аўтамабіль. Да таго ж Tesla можа атрымліваць спіс кантактаў мабільных тэлефонаў, якія сінхранізуюцца з камп’ютарнай сістэмай.

Таму кітайскі ўрад занепакоены, што гэта інфармацыя можа трапіць у ЗША, паведамляе The Wall Street Journal.

Кітайскі лідар Сі Цзіньпін уводзіць усё больш абмежаванняў на замежныя тэхналогіі па меры таго, як узмацняецца тэхналагічная барацьба з ЗША.

Такі крок, хутчэй за ўсё, з’яўляецца адказам на амерыканскія абмежаванні на выкарыстанне прадукцыі кітайскай кампаніі Huawei. Урад ЗША перакананы, што тэхналогіі гэтай кампаніі ўяўляюць сабой пагрозы нацыянальнай бяспецы, бо кампанія можа займацца шпіянажам.

Кітайскі ўрад загадаў кіраўнікам некаторых дзяржаўных устаноў папрасіць супрацоўнікаў не выкарыстоўваць на працы амерыканскі электрамабіль. Таксама паведамляецца, што была ўведзена забарона на ўезд на Tesla ў жылыя комплексы для сем’яў супрацоўнікаў, якія працуюць у галіне дзяржаўнай абароны.

Кампанія Tesla адмовілася каментаваць гэты крок кітайскага кіраўніцтва. Аднак прадстаўнікі спасылаюцца на папярэднія каментары кампаніі наконт бяспекі звестак: «Палітыка аховы канфідэнцыяльнасці Tesla адпавядае кітайскім законам і правілам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0