Паводле рашэньня гомельскага суду ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі чатыры рэсурсы з Telegram:

  • «Мозырь 97%»
  • «Гомель Советский 97%»
  • «Водители 97»
  • «Речица для жизни ЧАТ»

Усе рашэньні суду ўжо ўступілі ў сілу, піша «Радыё Свабода».

Яшчэ два рэсурсы прызнаў экстрэмісцкімі 17 сакавіка суд Ленінскага раёну Берасьця:

  • «Брест. Слухи и факты»
  • «Брест 97%»

Пасьля таго як пройдзе час, вылучаны на абскарджваньне, гэтыя рэсурсы таксама дададуць у сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

За перадрукі, спасылкі, рэпосты і захаваньне інфармацыі з гэтых каналаў цяпер могуць аштрафаваць на вялікія грошы.

Разам з тым «падпіска на канал, які занесены ў Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, ня можа быць расцэненая як захоўваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў», — тлумачылі праваабаронцы Human Constanta.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0