Новы ролік назвалі «Патрыёты Гомсельмаша — начныя вартавыя Радзімы!». У ім пад эпічную музыку работнікі расклейваюць па прадпрыемстве ўлёткі, дзе напісана, што вясной «дэструктыўныя тэлеграм-каналы» зноў усіх будуць клікаць на вуліцы, «несанкцыянаваныя мітынгі», пікеты і маршы. Нагадваюць, што за ўдзел можна атрымаць суткі, вялікія штрафы, а за заклікі да «захопу ўлады» — рэальны тэрмін. Так сельмашаўцы просяць калег паберагчы сябе і сваіх блізкіх.

А яшчэ «патрыёты Сельмаша» намалявалі плакаты «Захаваем Беларусь», «Гомсельмашу — так!!! БЧБ — не!!!», «Гомсельмаш непераможны. Гомсельмаш не аддамо». Відэа апублікаваў тэлеграм-канал «Камбайньюс».