Ён заўважыў гэта па вяртанні, бо рэгістратар спрацаваў на рухі. 

Яўген Юшкевіч падзяліўся гэтай інфармацыяй з журналістамі, бо асцерагаецца правакацый. Таксама ён нагадвае, што машына належыць бацьку, і ні ён, ні бацька не возяць у машыне нічога забароненага, а таксама што сам Яўген вельмі кепска ставіцца да забароненых рэчываў і ў час працы ў органах змагаўся з наркатычнымі крамамі. 

На відэа трапіла чужая рука, скрыншот

На відэа трапіла чужая рука, скрыншот

Чытайце таксама. Былы топ-следчы пра рэаліі работы СК: як працуе, што баліць і як змяніць да лепшага

Нагадаем, былога следчага Яўгена Юшкевіча затрымалі ў Мінску 25 лістапада. Адразу яго змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. З яго адвакаткі ўзялі падпіску аб неразгалошванні. 27 лістапада стала вядома, што Яўгену Юшкевічу інкрымінуюць частку 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Яго перавялі ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0