Іван Церцель распавёў, што спецслужбы затрымалі ў Беларусі арганізаваную групу асоб, якая рыхтавала тэракты ў краіне. Так, праваахоўнікі ў выніку расследавання выявілі схованкі з вялікай колькасцю выбухоўкі. «Тратыл вылічваецца дзясяткамі кілаграмаў», — заявіў ён.

Аб выяўленні новай групы, у якой канфіскаваныя арсеналы з тратылам і пластыдам, Аляксандр Лукашэнка распавёў 5 сакавіка падчас наведвання мотавелазавода. «Гэта не Аўтуховіча група. Гэта ўжо новыя. Добра, што іх прыкрылі. І там арсеналы. Навошта?» — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Апошні раз такія заявы гучалі ў 2017 годзе падчас народных пратэстаў супраць «указа аб дармаедах». Тады даставерных доказаў наяўнасці рэальнай тэрарыстычнай групы ў выніку так і не прагучала, а гучна затрыманых неўзабаве вызвалілі. Па тэлебачанні ж паказвалі «тайнік» у Налібоцкай пушчы, у якім была металічная арматура.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0