Упраўленне па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і лекавых прэпаратаў урада ЗША дало дазвол на выкарыстанне вакцыны Johnson & Johnson для дарослых, старэйшых за 18 гадоў.

У адрозненне ад іншых, вакцына Johnson & Johnson патрабуе толькі адной дозы.

Акрамя таго, яе можна захоўваць у звычайным халадзільніку, што спрашчае транспарціроўку і распаўсюджванне вакцыны.

Тэсты, у якіх узялі ўдзел 44 тысячы чалавек, паказалі, што эфектыўнасць вакцыны Johnson & Johnson складае 66%, у той час, як у вакцын Pfizer і Moderna гэты паказчык складае прыкладна 95%. Аднак эксперты звяртаюць увагу на тое, што тэсты Pfizer і Moderna праводзілі да з'яўлення бразільскага, паўднёваафрыканскага і брытанскага штамаў каранавіруса, а тэсты Johnson & Johnson — тады, калі гэтыя штамы ўжо атрымалі шырокае распаўсюджанне.

Як адзначаюць спецыялісты, у ходзе даследавання было зарэгістравана вельмі мала сур'ёзных пабочных эфектаў вакцыны Johnson & Johnson.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0