Медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» ўзнагароджаны ваенны камісар Гомельскай вобласці Андрэй Крываносаў.

Нагадаем, Крываносаў раней стаў героем інтэрнэт-мемаў. У апошнія хвіліны «Усебеларускага сходу» 12 лютага ў Мінску Андрэй Крываносаў вырашыў паціснуць руку Лукашэнку ў надзеі атрымаць «зарад энергіі і рашучасці».

Пазней з'явілася відэа, дзе Крываносаў перадае «зарад энергіі і рашучасці» вайскоўцам. Пасля эстафета паціскання рукі была прынятая ўпраўленнем унутраных спраў Гомельскага аблвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0