Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

«Радары маюць вялікі патэнцыял, каб зрабіць медыцынскія агляды больш эфектыўнымі, зручнымі і бяспечнымі», — перакананы Кёльпін.

Хоць ідэя ацэнкі радарам стану сэрца не новая, бо такая тэхналогія выкарыстоўвалася, каб знайсці людзей, пахаваных зажыва, Кёльпін разам з калегамі першымі ў Еўропе распрацавалі радыёлакацыйныя сістэмы для медыцынскага выкарыстання.

Высокаадчувальныя сэнсарныя тэхналогіі могуць прымяняцца для бесперапыннага маніторынгу сэрцабіцця і дыхання пацыентаў. Ужо былі праведзеныя клінічныя тэсты пацыентаў, якія паказалі эфектыўнасць падобных сістэм, піша DW.

Традыцыйная электракардыяграма рэгіструе біццё сэрца з дапамогай электродаў і кабеляў, якія злучаюць пацыента з прыборамі. З дапамогай радыёлакацыйнай тэхналогіі магчыма ажыццяўляць маніторынг дыстанцыйна і бескантактна. Чуйнік, распрацаваны нямецкім даследчыкам, рэгіструе пульс і дыханне нават праз адзенне і перадае звесткі на кантрольныя прылады.

Сам чуйнік, які ўяўляе сабой складаную сэнсарную сістэму, вельмі кампактны. Ім можна карыстацца нават дома. Калі сэрца перапампоўвае кроў па венах, паверхня скуры мінімальна пульсуе таксама, што фіксуе чуйнік.

Такім чынам прыбор фіксуе паказальнікі жыццёва важных функцый арганізма і падае сігнал трывогі, калі выяўляе небяспеку інфаркту або інсульту. Калі чалавек атрымлівае такое папярэджанне, то мерыпраемствы па выратаванні пачнуцца нашмат раней, што можа выратаваць пацыенту жыццё.

Акрамя гэтага, Аляксандр Кёльпін надае ў сваім праекце шмат увагі маніторынгу нованароджаных дзяцей. Лічыцца, што нявыяўленая эпілепсія ў немаўлят з’яўляецца прычынай 20% раптоўных дзіцячых смерцяў.

Аднак дзякуючы чуйнікам дзеці могуць знаходзіцца пад пастаянным назіраннем. Павялічваецца верагоднасць таго, што прыступ будзе своечасова выяўлены.

Гэтая тэхналогія можа быць карыснай і ў барацьбе з каранавірусам. Па аналогіі з пульсам дыстанцыйна можа вымярацца і тэмпература. З дапамогай такога метаду можна бескантактна даследаваць інфікаваных, што зніжае рызыку захворвання для медыцынскага персаналу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0