У Брэсце на плошчы Леніна днём 23 лютага затрыманы намеснік старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сяргей Мазан.

«Ён быў у офісе, сказаў, што пойдзе па справах. Не паспеў сысці, як патэлефанаваў і сказаў, што яго затрымліваюць, што яму паказалі дакументы наркакантролю», — распавяла «БГ» старшыня гарадской арганізацыі БСДП Ганна Канюс.

З чым можа быць звязанае затрыманне Сяргея Мазана, яна не ведае. Па словах жанчыны, яго ніхто не шукаў, позвы яму не прыходзілі.

На момант публікацыі матэрыялу сувязі з Мазанам не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0