Касмічная платформа, якая спусціла ровер «Персеверанс» на тросах з вышыні каля дваццаці метраў, была літаральна абвешаная відэа — і фотаапаратурай: зняць пасадку павінны былі адразу сем камер.
Практычна адразу пасля пасадкі ровер пачаў перадаваць на зямлю фатаграфіі паверхні Марса і іншыя звесткі.
Хоць пасадка ровера за два кіламетры ад рэчышча старажытнай ракі ў кратары Езера адбылася некалькі дзён таму, параўнальна больш «цяжкія» відэафайлы ў ЦУПе атрымалі толькі цяпер.
Для інжынераў, якія адказваюць за гэтую місію, важна было ўбачыць менавіта відэа моманту прызямлення з тым, каб яны маглі адпрацаваць і ўдасканаліць тэхналогіі пасадкі будучых ровераў і зондаў напярэдадні запланаванага пілатаванага палёту.