У выніку аварыі кіроўца Audi і яго 33-гадовы пасажыр загінулі на месцы ДТЗ. Яшчэ два чалавекі хуткая забрала ў бальніцу з рознымі траўмамі. Кіроўцу буса медыкі аказалі дапамогу на месцы здарэння. На месцы аварыі працуюць следчыя і эксперты.
У аварыі пад Гроднам загінулі два чалавекі
Падчас паездкі 54-гадовы кіроўца «Аўдзі» не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу руху і ўрэзаўся ў аўтобус «Форд», за рулём якога быў 44-гадовы жыхар Гродзенскага раёна, паведамляе СК.