Украіна ўнесла Беларусь у «зялёны сьпіс» краін. Гэта азначае, што пры ўездзе ня трэба паказваць вынікі ПЦР-тэсту і пасьля выконваць 14-дзённы пэрыяд самаізаляцыі.

Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны апублікавала абноўлены сьпіс дзяржаў «зялёнай» і «чырвонай» зоны.

У краіны «зялёнай» зоны ўвайшла і Беларусь. Цяпер беларусам пры ўезьдзе ня трэба паказваць вынікі ПЦР-тэсту і пасьля выконваць 14-дзённы пэрыяд самаізаляцыі. Аднак павінен быць страхавы поліс, які пакрывае выдаткі на лячэньне COVID-19, выдадзены ўкраінскай страхавой кампаніяй або замежнай страхавой кампаніяй, што мае прадстаўніцтва ва Ўкраіне.

Пры гэтым паводле рашэньня беларускага ўраду выезд беларускіх грамадзян за мяжу, калі яны не маюць дакумэнтаў з дазволам жыхарства ў іншых краінах, па-ранейшаму забаронены, за выключэньнем вылету з менскага аэрапорту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0