Днём 13 лютага пад Оршай грузавік з-за моцнага ветру вылецеў у кювет, піша Tut.by са спасылкай на прэс-службу МУС.

Здарэнне адбылося на 551-м кіламетры трасы М1 Брэст — Мінск — мяжа РФ. Экіпаж ДАІ заўважыў, што ў кювеце знаходзіцца грузавая машына з уключанай аварыйнай сігналізацыяй. Пад'ехаўшы да кіроўцы, інспектары даведаліся, што аўтамабіль знесла з дарогі парывістым ветрам.

З-за складаных пагодных і дарожных умоў сёння адбылося яшчэ некалькі аварый. Напрыклад, раніцай на трасе М5 Мінск — Гомель кіроўца Citroen не справілася з кіраваннем аўтамабіля і ўрэзалася ў агароджу.

Фота: МУС

Фота: МУС

А днём на 283-м кіламетры трасы М1 Брэст — Мінск — мяжа РФ Nissan трапіў у занос, урэзаўся ў агароджу і спадарожную Skoda.

Фота: МУС

Фота: МУС

У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я ДАІ рэкамендуе ўсім удзельнікам дарожнага руху выконваць павышаныя меры бяспекі. На гэтым тыдні на дарогах краіны адбылося 2439 дробных аварый (без пацярпелых), а таксама 29 ДТЗ, у якіх тры чалавекі загінулі і 30 атрымалі траўмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0