Мінздароўя: За суткі 1745 выпадкаў каранавіруса
Мінздароўя паведамляе, што за суткі зарэгістраваныя 1745 выпадкаў каранавіруса, выпісаныя 1948 чалавек.
Учора было 1733 выпадкі.
З пачатку пандэміі — 267 029 выпадкаў, выздаравелі 255 980 пацыентаў.
За ўвесь час памерлі 1840 чалавек.
За мінулыя суткі выканалі 19 387 тэстаў (за ўвесь час — 4 662 913 тэстаў).
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ