Удзельнікаў «Усебеларускага народнага сходу» яшчэ цямном прывезлі ў Палац Рэспублікі ФОТА

Сёння ў Беларусі пачаўся «Усебеларускі народны сход». Удзельнікам яшчэ цямном прывезлі ў Палац Рэспублікі. Таксама дзяржаўнае агенцтва, якое раней абвяшчала, што ў сходзе возьмуць удзел 2700 дэлегатаў, цяпер піша пра 2400 дэлегатаў. А лічбы ў 2700 сход мае дасягнуць «з улікам запрошаных».

Доктар з Пінска адмовіўся ехаць на «Усебеларускі сход»: Маёй думкі ніхто і не пытаўся

Пінскі доктар, які распавёў, што стаў дэлегатам УНС па ініцыятыве мясцовага Савета дэпутатаў, у Мінск так і не паехаў.

«КоммерсантЪ»: На сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна можа быць абмеркаваны новы крэдыт $3 мільярды

Расійскае выданне «КоммерсантЪ» піша, што на магчымай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Сочы, што мае прайсці да канца лютага, бакі могуць закрануць тэмы новага расійскага крэдыту — гэтым разам $3 млрд. Пры гэтым фарсіраваць падтрыманую Масквой канстытуцыйную рэформу і зрэзаць прэзідэнцкія паўнамоцтвы Лукашэнка не мае намеру.

Свой даклад на «Усебеларускім народным сходзе» Аляксандр Лукашэнка пачаў з крытыкі перамен і рэвалюцый

Роўна аб 11-й гадзіне 11 лютага Аляксандр Лукашэнка асабіста адкрыў «Усебеларускі народны сход».

Ëн прапанаваў «абраць» прэзідыум сходу спісам, зала дружна падтрымала, і члены прэзідыума пад апладысменты выйшлі з-за куліс.

Лукашэнка ў дакладзе згадаў, як пасадзілі на кол Муамара Кадафі і павесілі Садама Хусэйна

Пра гэта ён успомніў, выступаючы з дакладам перад удзельнікамі «Усебеларускага сходу».

Закранаючы сусветныя падзеі, Лукашэнка эмацыйна згадаў зрынутага кіраўніка Лівіі Муамара Кадафі, які, на яго думку, хацеў ашчаслівіць Лівію і і іншыя краіны, а яго «распялі і пасадзілі на кол».

Згадаў ён і кіраўніка Ірака Садама Хусэйна: «А вы не памятаеце, як яго павесілі?»

Лукашэнка Еўрасаюзу: «Не вучыце нас жыць, а дапамажыце матэрыяльна»

Не абышлося і без жартаў. Кіраўніцу Еўрапарламента Урсулу фон дэр Ляен Аляксандр Лукашэнка назваў «Унтэр дэн Ляйдэн», але паабяцаў адказаць на яе зварот па пытанні барацьбы з пандэміяй кавіду.

«Не вучыце нас жыць, а дапамажыце матэрыяльна», — звярнуўся да Еўрасаюза Аляксандр Лукашэнка. Зала сустрэла гэтыя словы смехам і апладысментамі.

«Хоць расстрэльвайце — я тут стаяць не буду». Блогераў Кабанава і Пятрухіна выдалілі з суда над імі ж — РЭПАРТАЖ з закрытага пасяджэння

11 лютага пачаўся суд над брэсцкімі блогерамі Сяргеем Пятрухіным і Аляксандрам Кабанавым. Але іх судзяць не ў Брэсце і нават не ў Брэсцкай вобласці. Справу разглядае суд Кастрычніцкага раёна Магілёва.

Лукашэнка пра фальсіфікацыі на выбарах: Губернатары маглі дапісаць працэнт-два

Пра гэта ён заявіў падчас выступу з дакладам перад дэлегатамі «Усебеларускага народнага сходу».

Герасіменя напісала адкрыты ліст Лукашэнку: Народ вас ненавідзіць

«9 лютага споўнілася паўгода з моманту прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія вы, грамадзянін Лукашэнка, прайгралі, але не знайшлі ў сабе сілы і смеласці прызнаць паразу і сысці з годнасцю, як гэта прынята ў спорце», — пачала свой ліст спартсменка.

Лукашэнка назваў умовы сыходу з улады

«Галоўная ўмова — у краіне мір, парадак, ніякіх пратэсных дзеянняў, выказваць меркаванне ў рамках закона. Другая ўмова. Калі складзецца так, што да ўлады прыйдуць не «тыя», то другім пунктам запішам, што ніводны волас з прыхільнікаў цяперашняга прэзідэнта ўпасці не можа», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0