Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

Каміла Ахмадзі асудзілі ў Іране 2 месяцы таму за «супрацоўніцтва з варожым урадам». Навукоўца абвінавацілі ў супрацы з арганізацыяй, якая атрымлівала фінансаванне ад ЗША. Вучоны адмаўляе сваю віну. Ён збег з-пад хатняга арышту — яму ўдалося шчасліва перайсці мяжу ў гарах і дабрацца да Вялікабрытаніі, піша BBC.

Даследаванні Каміла Ахмадзі былі прысвечаныя дзіцячым шлюбам у Іране. Гэта прыцягнула ўвагу іранскай улады, бо акадэмік заклікаў павысіць узрост, з якога дзяўчаты могуць уступаць у шлюб (цяпер у Іране дзяўчат могуць аддаваць замуж з 13 гадоў).

Каміл Ахмадзі перакананы, што яго арышт у 2019 годзе тлумачыцца яшчэ і двайным грамадзянствам. Такім чынам урад Ірана хацеў адпомсціць Вялікабрытаніі за арышт іранскага нафтавага танкера каля Гібралтара.

Невядома, як на гэта адрэагуе Тэгеран і як гэта паўплывае на іншых жыхароў з двайным грамадзянствам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0