Прыватным лабараторыям дазволілі рабіць тэсты на «кавід». Але ёсць нюанс
Установы аховы здароўя недзяржаўнай формы ўласнасці, якія маюць ліцэнзію на аказанне лабараторнай дыягностыкі, змогуць праводзіць ПЦР-даследаванні на наяўнасць SARS-CoV-2.
Недзяржаўныя арганізацыі аховы здароўя змогуць прымяняць да гранічнага максімальнага тарыфу падвышальны каэфіцыент у памеры да 1,5. Пры гэтым прыватныя лабараторыі на 2 платныя тэсты абавязаны рабіць адзін бясплатны для дзяржаўных арганізацый.
Такім чынам, гранічны максімальны тарыф на паслугу ПЛР не павінен перавысіць 79,5 рублёў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ