Гродзенца асудзілі на штраф у 600 рублёў за перавозку газет
Гродзенца Юрыя Лакціёнава ў судзе Кастрычніцкага раёна асудзілі на штраф у 22 базавыя велічыні (638 рублёў) паводле арт. 22. 9 КаАП. Раней яго абвінавацілі ў тым, што ён перавозіў асобнікі газеты «Гродненское время». Яго затрымалі з ужываннем сілы, доўга не складалі пратакол, а проста ў РАУС давялося выклікаць хуткую дапамогу, паведамляе Hrodna.life.
Паводле выпіскі з пратакола, Юрый перавозіў друкаваную прадукцыю нявызначанага ўзору, вырабленую нетыпаграфскім спосабам пад назвай «Гродненское время». Гэта парушэнне заканадаўства аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі.