Пра гэта вялася размова на нарадзе ў мэра горада Уладзіміра Кухарава ў панядзелак, паведамляе тэлеграм-канал «Мінск. Афіцыйна».

Кухараў даручыў гарадскім службам сур'ёзна падрыхтавацца да пахаладання і забяспечыць якасную працу ўсіх сістэм. У жыллёвых арганізацыях сфарміруюць аварыйныя брыгады з кругласутачным рэжымам працы. Каб пазбегнуць пашкоджанняў падземных камунікацый на перыяд маразоў, у горадзе ўвядуць забарону на раскопкі», — сказана ў паведамленні.

Таксама сёння стала вядома, што традыцыйнае адключэнне вады пачнецца сёлета з 11 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0