Як паведамілі ў амерыканскай амбасадзе, у рамках кансультацый Джулі Фішэр сустрэнецца з партнёрамі ўрадаў, навуковых колаў і грамадзянскай супольнасці для абмеркавання сумеснай працы дзеля падтрымкі беларускага народа па захаванні суверэнітэту і незалежнасці, умацавання дэмакратыі і павышэння дабрабыту.
Новы пасол ЗША ў Мінску наведае еўрапейскія сталіцы для абмеркавання «беларускага пытання»
Прызначаная кіраўніком дыпмісіі ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр цягам 1-8 лютага наведае некалькі еўрапейскіх гарадоў.