Хілтан Валентайн, стваральнік культавага ўступнага рыфу да House of the Rising Sun, памёр у 77 гадоў.

Гітарыст Хілтан Валентайн быў заснавальнікам гурта The Animals разам з вакалістам Эрыкам Бёрдэнам, бас-гітарыстам Час Чандлерам, клавішнікам Аланам Прайсам і барабаншчыкам Джонам Сцілам. Гурт быў створаны ў 1963 годзе ў Вялікабрытаніі.

Гурт таксама славіцца кампазіцыямі Don’t let me be misunderstood і We gotta get out of this place.

Першапачатковы склад гурта распаўся ў канцы 60-х, пасля чаго Хілтан Валентайн пачаў сольную кар’еру. Музыка выпусціў свой сольны альбом All in your head у 1969 годзе.

The Animals трапілі ў Залу славы рок-н-рола ў 1994 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0