«Васіль выехаў у Беларусь менавіта для лячэння. Ён вельмі цяжка перахварэў на каранавірус. Уся ягоная сям'я таксама перахварэла, але ў яго выявіліся ўскладненні», — паведамілі Свабодзе ў Львоўскай абласной арганізацыі Асацыяцыі ветэранаў МУС Украіны.

У розныя часы Васіль Пісны ачольваў Цярнопальскае і Львоўскае абласныя ўпраўленні МУС Украіны, узначальваў дэпартамент барацьбы з эканамічнай злачыннасцю міністэрства.

З верасня 2015-га да чэрвеня 2019 года працаваў намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення СБУ па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю.

«У СБУ Васіль Пісны быў выпадковай фігурай. Ён усё жыццё працаваў у сістэме Міністэрства ўнутраных спраў і толькі пры Парашэнку быў прызначаны ў СБУ», — сказаў Свабодзе адзін з былых супрацоўнікаў Службы бяспекі Украіны.

Украінскія СМІ пісалі пра тое, што нібыта ўмовай прызначэння Васіля Піснага ў СБУ быў пошук кампрамату на мэра Львова Андрэя Садавога, у якога пачаўся тады трывалы канфлікт з прэзідэнтам Парашэнкам.

Пасля перамогі Уладзіміра Зяленскага на прэзідэнцкіх выбарах у 2019 годзе Васіль Пісны быў звольнены з СБУ і ўжо не вяртаўся ў праваахоўныя органы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0